?

Log in

Andrus''s Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Andrus''s LiveJournal:

[ << Previous 20 ]
Tuesday, September 20th, 2016
9:48 pm
Music
Не памятаю ўжо, ці ліў я слёзкі, як на SENNHEISER IE8i упала калонка. Але гукаводы накрыліся. Рэанімацыйныя мерапрыемствы скончыліся нічым. Хаця цягнуліся пару тыдняў. Урэшце адзін дынамік увогуле перастаў працаваць.
Што рабіць? Ну праверыць, ці не выпусціла любая фірма за 4 гады, што прайшло ад набыцця гэтых, нешта падобнае. Не выпусціла.
Прыслухаўшыся да парадаў паглядзець у іншы бок - паглядзеў. Нават на арматуру. Але па сукупнасці фактараў лепшага, чым IE8i не знайшоў. Ды і няма.
Што рабіць? Набываць такія ж. Ага. Не так лёгка. Amazon (гэтыя там былі набытыя), Ebay... Нешта ўсё там на тоненькага. Ну харашо. Паспрабуем эксперымент. Чаму б не паспрабаваць набыць ў сталіцы. Дамовіўся нават, што калі не падыйдуць пасля праслухоўвання - аддам назад кур'еру. Халера. Нібыта падыйшлі. Нават маскалі з афіцыйнага прадстаўніцтва пацвердзілі серыйны нумар. Але радаваўся роўна да таго моманту, пакуль не паслухаў на кампе. ГЭТА НЕ ТОЙ ГУК.

Пачалося доўгае псаванне нерваў маіх, менэджэра крамы, маскальскіх афіцыйных прадстаўнікоў, туташніх іхных кампаньёнаў. Крама сказала праводзіць экспертызу. Бо па паперках, маўляў, у іх поўны парадак.
Што рабіць? Патурбаваў цэнтр абароны спажыўцоў. Сказалі рабіць экспертызу. Альбо ў краму назад аддаць, каб яны. Альбо самому.
Харашо. У краму аддаваць не хацеў. Некалькі разоў напісаў немцам. Без адказу.
Што рабіць? А набуду на Ebay для праверкі. Калі што - вернуць грошы. Альбо тыя, альбо тыя.
Прадавец з-за рэчкі запэўніў, што навушнікі самыя арыгінальныя з усіх арыгінальных. Але серыйны нумар не даслаў "у мэтах бяспекі". Харашо.
Прыйшлі праз Калінінград. На знешняй скрынцы серыйнага нумару няма. Ужо можна не адкрываць. Унутраны пакунак з самой гарнітурай разваліўся, не паспеў я іх адтуль выцягнуць. На двухбаковы скотч злеплены. Можна не слухаць. Але паслухаў для парадку. Ура! Я ўладальнік 100% падробкі знакамітых навушнікаў!
Напісаў сваё фі. Грошы вярнулі адразу. Такім чынам стала ўжо тры экзэмпляры.

Што рабіць? Дамовіўся на адпраўку пасылкай маскалям. Далі адрас і кантактную асобу. Тут дзякуй нашым пасярэднікам.
Але што тая пасылка? Нада ж кухню паглядзець.

Карацей, паехаў сам. У абед дамовіўся з экспертам, а ўжо 21.30 маршрутка. Як з хаты 8.10 пайшоў - так да 20.10 працаваў. Не сабраны ні халеры, натуральна. А тут яшчэ пазванілі і сказалі, што маршрутка 21.00. Карацей, зборы нагадалі ваяжы ў Варшаву. Да абеда на працы. Адтуль у паліклініку за лістком непрацаздольнасці і на аўтавакзал. Без перапынку. І так да самой Вавы. І назад. Толькі без паліклінікі і працы.

Але на маршрутку паспеў. З незараджаным тэлефонам, праўда.

- Зарядіть? Давайте!
- Эммм. А дрот нада вам?
- Зачем? Давайте телефон!
Ну даю.
- Оооо. Нееее. В Могілёве так не жівут. І вяртаюць тэлефон назад. Прыўкрасна.

Ну халера з ім. Airplane mode і глядзець кіно.
На мяжы россійская погранічная служба (так прадставіліся) праверыла ў кожнага пашпарты. Але адным вокам.
Едзем далей. Кіроўца размаўляе з дзевачкай побач. Тая хвалюецца, што без квітка пачакаць адкрыцця метро няма дзе. Кажа, можа квіток які самы танны набыць, каб на вакзал пусцілі.
5.30 - Беларускі вакзал.
Папхнуўся туды. Заплечнік прапусцілі праз рэнтген. У залі чакання ніхто слова не сказаў. Знайшоў стол з разеткамі і падаўжальнікамі.

Ну а навокал бясплатны Wi-Fi.
Падсілкаваўшы напоўніцу тэлефон, рушыў у сэрца савецкай часткі SENNHEISER. На 30-ты паверх ладнага гмаху.
На ўваходзе нада афармляць пропуск.
- Вас чакаюць?
- Так.
- Дакументы.
- Калі ласка.
- Прозвішча правільна Ковалёв?
Блін. Правільна для каго?
- Ну правільна.
- Няма ў спісах. Тэлефануйце. Вот тэлефон. (Дарэчы, Velcom з роўмінгам абламаў. Такі прыемны сюрпрыз).
Але тэлефонны апарат далі. Ніхто не падымае. Рана, хіба. Ну пайшоў гуляць і шукаць шляхі адступлення дахаты.




Спроба 2.
- Так. Вас ужо чакаюць! Вот і пропуск ужо гатовы.
Хто там мяне мог чакаць, калі я нават прозвішча ў фірме не казаў...
- Націскайце паверх вот тут - запамінайце літару і ў адпаведны ліфт хуценька.
- Чаво?
З другой спробы атрымалася.

Кантора адчыненая, але патрэбнага чалавека шчэ няма.
- Можете обождать в переговорной. Чай-кофе?
- Пачакаю. Не. Дзякуй.
Пасядзеў.

Прыбягае зноў.
- Ой, вы ведаеце - звязаліся з Сяргеем - будзе толькі яшчэ праз 20 хвілін.
- А можна я тады пагуляю пайду?

Пайшоў. Ага. Без пропуска не выпускаюць.
На 30-ты назад.
Ага. А без дакументаў не выпісваюць новы пропуск.
На 30-ты назад.

Пагуляў. Сустракаемся. Спадар Сяргей - такі дзелавіты хлопец аказаўся.
- Это вы к нам із Мінска?
- Нет!!! Але побач. З Магілёва!

Ну добра.
Дзядзька разбіраў навушнікі, пульты кіравання. Фоткаў.
Параўноўваў са сваім экзэмплярам. Які ціпа арыгінальны. Але з сапсаваным дротам.



Урэшце, праз 2 гадзіны ніякіх канструктыўных адрозненняў не знайшоў. У прынцыпе, як і чакалася. На мае заўвагі, што вот тут правады не так ідуць, адказ быў "пінцэтам не так павялі". Ну як ён мог знайсці адрозненні, калі "сам" гэтыя навушнікі ў Беларусь і паставіў.







- Харашо, кажу. Але ж гук іншы.
- Давайте слушать.
Пазначыў адны навушнікі (свае) маркерам, прамыў іх у спецыяцельным апараце, падсушыў і пачалі. Ён - сваю музыку, я - сваю. Што справядліва.
Мяняемся навушнікамі.
Калі ўставіў у вушы ягоны асобнік, хапіла 20 мілісекунд, каб пачуць, што ягоны экзэмпляр грае нармальна. Адразу дастаю з вушэй.
- Вот. Нармальна.
І думка ў галаве - а давайце мяняцца!!!!)
Яшчэ троху паслухалі. Абмеркавалі музыку. Тады пытаецца:
- Так вы счітаете, что эті звучат лучше?
- Да.
- Забірайце.
- .....?!
- Ну оні всё равно спісаны.
Такі падарунак у 319 еўра (на сайце SENNHEISER з'явіліся не так даўно. А то не было ў наяўнасці. Вытворчасць та спыненая ўжо некалькі год, хіба)
Ну неяк справіўся з эмоцыямі. А той працягвае:
- Флэшка есть? Фотографіі вам скіну.
- Дасылайце на пошту, вы што. Куды мне яшчэ флэшку! До падарункаў. Ды і дома 10 Тб тых флэшак...
Ні халеры. Выцягнуў са стала флэшку, запісаў фоткі, паклаў флэшку ў чахольчык і працягнуў мне. Як там кажуць? Даюць - бяры?

Назад маршрутка з тым жа кіроўцам. З горада, дзе не карыстаюцца прадукцыяй APPLE. Адпраўляемся з самай ускраіны сталіцы ўсіх сталіц. Дабіраўся туды, дарэчы, 3 тыдні на аленях. Так разумею, гэта асаблівая пашана да людзей трэцяга гатунку: беларусаў, украінцаў, прыбалтаў. Не памятаю, куды адтуль яшчэ рэйсы. Карацей, тыповая аўтастанцыя занядбанага раённага цэнтра.


Назад ужо слухаў музыку) Бо кіно круцілі тое ж)
Здавалася, гук палепшыў. Але рабіць высновы баяўся.

На наступны дзень пасля вяртання вырашыў паглядзець на флэшку.

Дастаў і...


Толькі дзеля ГЭТАГА варта было зганяць у Маскву! У вас такая ё?)

P.S. А сяння, каб зняць канчатковыя пытанні, правёў сляпы тэст "менскай гарнітуры" і "маскоўскай".

У 100% выпадкаў я адгадаў, дзе якая. Так што пытанне якасці усяго праз паўгады ад пачатку працэса набыцця, закрываецца. Да таго часу, пакуль збяруся з сіламі. Бо невядома, хто, колькі і як гэтую гарнітуру карыстаў. А я не набываю б/у рэчы. Да таго ж паставіў туды свой стары кабель. Так што хоцца навяк. Каб без усялякіх пытанняў. Тока дзе яго ўзяць? І ці ўсе арыгінальныя гарнітуры маюць аднолькавы гук?
IMG_3957.jpg
Saturday, June 4th, 2016
1:28 am
26 945,99
Спачатку о прекрасном.
Вот ужо з паўгады перыядычна наведваю кабінет неўролага. Доктарка нешта перыядычна прызначае, медсястра запісвае/выпісвае і перыядычна пытаецца, як зваць, колькі поўных год і дзе жыву. Праходзіла ўсё без залішніх пытанняў. Але сёння, не ведаю чаму, сястрычка не вытрымлівае: "А вы вот всегда Славы говоріте - это так Советская на белорусскій переводітся?"

А запіс вырашыў зрабіць таму, што сянні дабраўся да Рэчак урэшце. Планаваў раней - не планаваў сёння. Бо сёння нада было толькі з'ездзіць з пункта А у пункт Б, адлегласць паміж каторымі 8 км.
Дык не. Такая прахалода, заходзячае сонца... Ну такая ўжо лепата. Такім чынам абнавіліся тры рэкорды сезона.
Самы далёкі выезд - 53.52 км.
Самая высокая сярэдняя - 24.08.
Самы высокі кадэнс - 88.
Ну першае і трэцяе - драбяза. А вот сярэдняя - ужо цікава.
Параўнаў з ранейшай статыстыкай. Ну што было да гэтых колаў з 3 см шырынёй і 8-8.5 атмасферамі ўжо няма пра што і казаць. Там 22 сярэдняя была поспехам. А вот 24 сёння - гэта ўжо параўнальна з найлепшым ў жыцці мінулым сезонам. А калі ўлічыць, што цяпер я на так званым "бальнічным" - увогуле крута. Так што пераход на шашэйныя педалі з абуткам сябе апраўдвае. Старт на светлафоры дык увогуле. Першыя 50 метраў мае заўсёды.

Дарога да Рэчак - фу! Накалаціўся, дык накалаціўся.
Ужо і забыўся, што там найвыдатнейшы спуск. Ажно баяўся раскручвацца на ім. Спераду дзеткі ідуць, ззаду аўто, дарогі (стану пакрыцця) не ведаю. Але праляцеў, урэшце, харашо. Яшчэ раз пераканаўшыся, што пакутлівы выбар абадоў і спіц быў не дарма.
Яшчэ не перастаю здзіўляцца і не дужа разумею фізіялогію таго, што каб нармальна раскаціцца, трэба праехаць 30 км. Ну плюс/мінус. Але 30! Ну гэта ж не 5 і не 10 нават. І вот як толькі гэныя 30 ёсць - усё. Ты пачынаеш ціснуць на педалі. А ровар бегчы.

У Княжыцах не спыніцца не мог. Шчымліва такое бачыць, канешне.


Ну і не пажадана, каб мугулёўскія неўролагі гэта прачыталі. А то пакрыўдзіцца можа чалавек. Яна мне лісток непрацаздольнасці - а я сабе чарговы рэкорд. Але пакуль ўсё на ўколах. А неўролагі павінныя ж ў аднакласніках сядзець? Так?

P.S. Паглядзеў свайго урача. У ВК ёсць. Ну ладна.
Sunday, May 29th, 2016
10:58 am
26772
Намаляваўся вынік, за каторы не дужа сорамна.

Але і тысячы ў сезоне няма. Праўда, у траўні за 10 выездаў 315 км. Згодна з графікам, у прынцыпе.

Учора на Першамайскай ля новай дарогі. Стаіць. Пальчыкамі рукі да сябе кліча. Ужо харашо - не адным. Ну спыніўся. Смешна, што ДАІшнік абыходзіць і падыходзіць злева.
Стандартная размова. У сэнсе маналог. Бо я не знайшоў патрэбы нешта казаць. Запомнілася:
- Я понімаю, в шлеме... А вы знаете, что у нас каждый день велосіпедісты ... . (Што мы кожны дзень супрацоўнік ДАІ неяк з'еў. Цяпер пакутую ў здагадках).
- Вам не место на дороге! - паўза - пока на машіну не сядете.
Адпусціў. Эканомія 210000. Я у знак павагі нават не стаў вяртацца на ПЧ адразу. 100 метраў праехаў, палохаючы пешыкаў на прыпынку.
Праехаў да кальца. Сустрэў дастаткова тых, каму не место на дарозе. І яшчэ аднаго ДАІшніка. Нешта выгаворваў хлопчыку на тратуары. Таксама пра ягонае месца ў жыцці, напэўна.

P.S. І што там з запытам у Канстытуцыйны суд, цікава? Калі ўжо даможамся раўнапраўя? А то гэты сезон можа і апошнім стаць.
Wednesday, May 18th, 2016
12:52 am
26610
За 4 дні 125 кіламетраў. І гэта лепшае дасягненне сезона. Які сорам. Усё сезону, відаць.
Толькі сёння сярэдняя ўпершыню за 22.
А! Ну і веладарожка на Казіміраўку асвятляецца. Калі едзеш, такое адчуванне, што на Марсе. Але ніяк не ў Магілёве. Цябе не толькі не спыняць, не аштрафуюць, не абкладуць мацюкамі, урэшце, не паламаюць нос. Тут ты яшчэ можаш пешыкам бібікаць і павышаць на іх голас.
Карацей, толькі Крумкачы! Толькі наперад!) 4:1 сянні Дынама прыбілі. А мы з нейкім мастом не можам разабрацца.
Sunday, February 21st, 2016
10:59 pm
25936.99
Каторы раз спраўдзіўся прагноз па ападках. Як сказаў тэлефонік, што ў 19.00 снег - так той і пайшоў. З раніцы было сумніўна. Збіраўся на працу і думаў - няўжо назад пад снегам? Удзень сумневы адносна снега ўзмацніліся. Сонейка! Якія ападкі.
Але недзе 19.30 выглянуў у вакно - усё белае. Я попал...
Паехаў. Што рабіць. Гэта першы выезд у снег у такой канфігурацыі ровара. Яшчэ і 9 атмасфер з дуру напампаваў. Пераблытаў рысачкі ў помпе.
І што я вам хачу сказаць - даехаў, нават не каўзануўся нідзе. Ня ведаю, на халеры тыя шыпаваныя пакрышкі? Гэтыя мае апошнія рулят. Для асфальта, натуральна.

У пад'ездзе патыхнула настальгіяй. Недзе год 5 таму патрапіў пад снегапад і дома выкарыстаў усе газеты, каб да суседзяў не пацякло. Тут сціпла, але нагадала.


Вот. Ну і спраўдзіўшы прагноз надвор'я на бліжэйшыя два тыдні, вырашыў падбіць вынікі каляндарнай зімы. Бо выехаць нават 07.03, як у тым годзе наўрадці атрымаецца.
Такім чынам.
Снежань: 9 выездаў - 163.17.
Студзень: 2 - 28.64.
Люты: 8 - 170.89.
Разам 362.7 км.
Вынікі ашаламляльныя. Плюньце ў твар таму, хто кажа, што глабальнага пацяплення няма, а ўсё гэта "проіскі" экалагічных арганізацый.
Цяперака спакойна чакаю шашэйных прыбамбасаў і разважаю, што ж лічыць пачаткам сезона. Былі прапановы вясенняе раўнадзенства задзейнічыць, як продкі калісці. Прыгожа. Але хутчэй за ўсё, гэта будзе першы прыдатны каляндарны веснавы дзень.
Thursday, February 18th, 2016
8:39 pm
25916
Ёсць стопяцідзясятачка ў лютым. Колькі надвор'е яшчэ дазволіць, цікава. Праўда, гэта не тысяча травеньская, канешне, але ўсё ж.

Па маршруце на Чалюскінцаў спраўна капаюць пераход. Усё бомбы шукаюць. Очань бальшыя спачуванні кіроўцам. Коркі ладныя такія.

А сянні ўпершыню недзе за пару тысяч ДАІ вырашыла да мяне дакулупацца. Якраз ля месца, дзе афіцыйна можна ўладу брудам паліваць. Ззаду ехалі, параўняліся і пачалі перадаваць у паветра хвалі частатой недзе пад тысячу герц. Гора-бяда. Чаму яны заўсёды ўпэўненыя, што я іх чую? Звязвацца не хацелася - махнуў рукой наперад і ўправа - маўляў на перакрыжаванні з'еду з вашай дарогі для белых.
Даехаў з эскортам. Там чырвонае. Пастаялі. Службоўцы нешта мармыталі сабе пад нос. У мой адрас, здаецца.
Святло змянілася - я ўзяў управа.
Як ні стараўся больш не пабачыць - нагнаў у корку ля маста (ну так заўсёды "бляць, я ж цябе адпусціў, а ты! ..." Спыніўся, дэманстратыўна злез і пакрочыў побач па зямельцы. Рэакцыі не было - ну і дзякуй. Колькі ў нас там зараз праезд? Яшчэ не плаціў.

Учора даведаўся падрабязнасці з новай веладарожкі, што паўз абноўленай дарогі на Казіміраўку. У лепшых традыцыях. Пачынаецца (ці сканчаецца?) з прыступак, сама ніжэй узроўня тратуара, каторы побач і закатаная ў асфальт. Тратуар з пліткі. Вадзічка праз плітку збягае, а на асфальціку збіраецца і стаіць. Але ўсё са словаў. Будзе надвор'е - начаплю камеру - пагляджу сам. Тым больш гэта апошнім часам мой пастаянны маршрут да М4.

Абутак дажывае апошнія сотні - нада тэрмінова набываць новы з педалямі і станавіцца амаль спартсменам.
Friday, February 5th, 2016
12:19 am
25826.29
Дакруціў. Да 5000. Але смех-смехам, ды пытанне калі сканчаецца і адкрываецца сезон паўстае рубам.
Не. Канешне. Калі да "вясны" шчэ выпадзе снег - тады панятна новы сезон пачнем пасля таго, як той снег растане. А калі не выпадзе? Значыць сезон новы я пачаў, а ў тым 5000 не даехаў. Ну так атрымліваецца? Хаця мясцовыя аўтарытэты кажуць не парыцца і запісаць так, як хачу. А я дык супраць фальсіфікацый. Хапае таго, што комп не да сантыметра лічыць.

Зазірнуў у статыстыку. Ніколі раней не ездзіў напрыканцы студзеня-пачатку лютага. На сёння 4 выезда. 88 км. Дзве 30-тачкі ў актыве ё.
Tuesday, October 6th, 2015
2:23 am
25336
Клапоцячыся пра апошнія цёплыя дзянькі вырашыў наведаць М4. Ды прагядаючы маршрут, пабачыў чорнае-чорнае возера. Трошку далей запланаванага, але глянем.
Наіўны чукоцкі мальчык спадзяваўся вярнуцца засветла, таму новыя акумулятары ў стоп не паставіў, а амаль разраджаную фару з сабой не браў.
Ну харашо ў той бок пракаціўся. Вецер незразумелы, праўда. Але і не ў твар, і не ў спіну.
На першым прыпынку недзе ў 5-ці кіламетрах ад мэты са мной вырашыў падсілкавацца Nepa cinerea. Да вады далекавата, дружа. Як ты тут апынуўся.

Далей чакаў трохкіламетровы ўчастак грунтоўкі. Першай у гэтым сезоне.
На шчасце, ехаць па ёй было магчыма. Пяску мінімум. Але па каменні на 24 (ці 23) мм шырыні і 8 атмасферах яшчэ тое задавальненне. Але выбар свядомы. Тым больш цікава было назіраць, як пакрышкі мяняюць колер у залежнасці ад колькасці пяска. А каменне іх ўвогуле робіць беленькімі.



Цікава, на колькі б іх хапіла ў такіх умовах. Але маіх рэурсаў яўна нашмат меней, таму яшчэ паходзяць.
Далей спробы пралезці да вады, але з роварам і абмежаваным часам гэта было не гэтым разам, скажам так. Ды яшчэ павукападобныя курвы паналяцелі. Двух прагнаў, двух дастаў з галавы ўжо падчас дарогі назад.
Таму толькі трошку каляводнай расліннасці з лісапетам і без.






Назад хутчэй.



Сонейка і неверагодна прыгожая траса скончыліся цягам гадзінкі нейкай (спадзяюся, BelToll не рэагуе на фатаграфаванне) і на ўездзе ў горад (многамашынным у вечаровую нядзелю) я быў фантомам-нянавісцю кіроўцаў. Напэўна. Прабачце, болей не буду.
Але даехаў. Праўда, абачліва прапускаў усіх з усіх другасных дарог і сцежак.
Абыйшлося без рэкордаў. Ды і куды ў цемры. Але сярэдняя за 27 на недзе 70 км трасы.
Thursday, October 1st, 2015
8:30 pm
25161
Пракаціўся пяцідзясятачку. Халера ясна. Не ўначы ўжо не памятаю, калі па гораду ездзіў. Дык нацярпеўся. Ну да бацькоў па трасе. Хаця да яе таксама трэба было даехаць. На Менскай шашы (ці як тая дарога называецца) работы кіпяць. Ужо забыўся, колькі там новага асфальта (2-3-4? мерыў жа). Цяпер ходнікі робяць. Ну выглядае прыстойна. Тока разметка на ПЧ... Нейкая дужа нецвярозая прыспасоба яе рабіла.

Заехаў, нарэшце, ў школку былую. Пабачыў сакратарку. Тая запэўніла, што стала яшчэ горш. Супакоіла.
А мэтай заезду было праверыць наладкі кампа. А то прасіўся на СПАРТАК яшчэ ўвесну. Дык там стока ліній, што мне, як чалавеку далёкаму ад спорта высокіх дасягненняў знайсці стометроўку не выпадала. А вот у школе фізрукам (прабачце, настаўнікам фізкультуры) я давяраю. Яны там ледзь не рулеткай. Ну дык супала з дакладнасцю некалькі сантыметраў. Сябе хваліць, ці фізрукоў.

Ад бацькоў спрытненька дахаты. І харашо ж, што з Мянжынкі ехаў тока 58, а не 67. Паласа та перакрытая. І аніводнага агеньчыка. Ледзь не памерыліся вагой з тумбамі. І там унізе зноў сустрэліся са смярдзючым ПАЗікам. Каторы атруціў мяне за папярэднія 8 км на ўсё жыццё, напэўна.

Далей да пераезда - нейкі жах. Аўтамабіляў жэ ж! І кожнаму хоцца мяне пераехаць, як выязджае на галоўную. Страшней было тока ў Віцебску. Калі паламаны нос і незнаёмы горад прымусілі па ходніках ездзіць. Тады ўвогуле быў кашмар. Як мяне не пераехалі аўтосы, што са двароў выязджаюць - не ведаю. Хаця ведаю. Каб не глядзеў ва ўсе вочы і не ехаў 15 км/г - паламаныя былі б не толькі часткі цела, але і часткі ровара.

І яшчэ нада дадаць назіранні пешыка. Ля Чырвонай Зоркі паркавацца нармальна аўтамабілям на тратуары, каб мне праз іх прасочвацца даводзілася? Можа чапляць выпадкова іхныя люстэркі? Кажуць ці не палову аўто каштуюць.
Дык хацеў у ДАІшніка спытаць. Пра паркоўку. Ды ладна, думаю. Параюся з грамадой спачатку.

Ну і ўсё. Меней за 700 да 5000.
Friday, September 25th, 2015
3:16 am
Сотка ў Васін гонар
104.5 км
3.57.02
26.46 сярэдняя.
91 сярэдні кадэнс.
3138 ккалорый.
Самая даўгая начная паездка (ці ўжо нада трэніроўка пісаць).
Самыя вялікія суадносіны кручэння педаляў/адпачынку. Прыпынкі было тры: 1. 40 секунд сфоткаць знак, 2. 600 секунд адпачыць (нават не прысеў - не было на што), 3. 60 секунд папіць вадзічкі.
Самая вялікая сярэдняя на такой адлегласці за 55000. Хаця нада пакапацца ў архівах. Але хутчэй за ўсё. Калі разбірацца, чаму так здарылася ў 40 год, то напэўна па наступных прычынах: 1. Мэта паездкі менавіта хуткасць 2. Па-жыдоўску падабраныя пакрышкі, колькасць у іх атмасфер і вобады 3. М4 4. Велавопратка 5. Адсутнасць заплечніка (з сабой было толькі 400 мл мінералкі).
Адметна, што ехалася ў два бакі. А то па ветры можна і з сярэдняй за 30 даляцець. Таксама дзіўна, што назад супраць ветра праехаў прыблізна за такі ж час, што і туды па ветры. Гэта было для мяне неверагодна настолькі, што я нават выключыў запіс на кампе назад. Ціпа нецікава будзе.
Высновы такія - раней думаў пасля 10-15-ці кіламетраў раскручваюся, потым, што пасля 20-25, а аказалася, што сама то пасля 50-ці. А не верылася ўсё, што спартоўцы ПЕРАД гонкай 200 круцяць...
Ну і самы цымус у тым, што яшчэ б недзе 50-ку накруціў у такім тэмпе. Але тады з ровара нада было б ужо здымаць.
Да Васі, каторы 53 км за гадзіну я не дацягнуся ўжо (няма сродкаў на абсталяванне))), а вот са Скардзіна можна пазмагацца. Тока няхай яна едзе на горным з пакрышкамі мм 40.
А яшчэ можна машыну часу вынайсці.
"Из-за протяженных и тяжелых этапов средняя скорость Тур де Франс-1919 составила 24 км/ч"
Wednesday, September 23rd, 2015
2:51 pm
Трошку рэфлексіі пасля 25000
Верасень такі фантастычны пакуль. За 12 паездак 700 км. У жніўні, напрыклад, 700 за 19.
Ну і вот участак такі неблагі. Ад Палыкавіч да Савецкай. І гэта 7 км горада да абеда ў нядзелю. Ну так больш дзеля смеха праехаўся. Паставіў запіс праз 20 секунд, дык на ім толькі два прыпынкі і першы на плошчы Леніна) Нада паставіць на 5 і спраўдзіць. Але прыпыняўся мала сапраўды.

Ну і такімі тэмпамі і надвор'ем верасень ужо на трэцім месцы ў сезоне.

Круцім далей.
Хаця б дождж пайшоў, а то працаваць няма калі.
Tuesday, September 22nd, 2015
11:09 pm
юбілейчык
Так атрымалася, што ў Дзень без аўтамабіля.
Хто будзе побач - не праходзьце. Заходзьце. Да 25555 буду наліваць.

Saturday, September 19th, 2015
11:28 am
ранішняя гімнастыка
Прагноз сказаў, што ў 10.00 дождж. Абдурылі. Паехаў з раніцы. Але пракаціўся не дарма.
Сонейка.

Самалёты.

І пік формы ў сезоне.


Thursday, September 17th, 2015
4:02 pm
4000 у сезоне
Праграма-мiнiмум выкананая.
А калi улiчыць, што не ездзiу на працу, дык увогуле здавальняюча.
Хутка магiя лiчбау. Юбiлей. Нада думаць, як адзначаць.
Saturday, September 12th, 2015
7:06 pm
Два насы
Хворы, каторы ўжо тут засвяціўся.


І адносна здаровы.
Monday, September 7th, 2015
2:55 am
Віцебскае таксі, альбо 130 км з паламаным носам
Больш за 3000 кіламетраў у сезоне і аніводнага разу не патрапіць пад дождж. Адпаведна, першы сезон без "брызгавіка".
Да харошага хутка прызвычайваешся. А мяжа жніўня і верасня выдалася спякотнай. Спякотнай па тэмпературы паветра, спякотнай па працы (упершыню мне трэба было выканаць норму, таму даводзілася дзень і ноч, і ўсе выходныя арбайтэн), спякотнай ад прагляду прагноза надвор'я. Набліжалася вада з неба.
А сухі асфальт пад коламі нельга прамяняць ні на што. Таму сутаргава даводзілася хапацца за кожную мажлівасць выезду куды далей...
Ну што ж. Абы жаданне, як кажуць. Пачатак навучальнага года выправіў назад да месца вучобы ў Віцебск майго выпускніка. Каторы даўно спакушаў непатрэбнай яму амаль новай ZIPPO. Дамовіўшыся, што я забяру яе сабе, аказалася, што яна ў двух адлегласцях да Воршы на поўнач.
- А калі ты назад у Магілёў? - мне хацелася ж хутчэй атрымаць цацку.
- Пятага!
Ну на фіг столькі чакаць!
- Я заеду забяру!
- Не пытанне.
Вырашыўшы справы з нормай на працы, паралельна даведваюся, што цяпер, калі не прыходзіш у свой час (няшчасныя 4 гадзіны), адпрацаваць у іншы час іх нельга. 0% табе і хадзі галодны. А спадзяваўся ж на дзень не прыйсці.
Гэта яшчэ больш раззлавала, палез у прагноз - спёка. Пад Віцебскам, праўда, нешта падобнае на хмары, але хто турбуецца пра віцебскія хмары, седзячы ў цэнтры Мугулёва. У нас спёка таксама сканчалася праз пару дзён. Усё. Нада ехаць.
Запланаваны алярмавы ад'езд не атрымаўся. Давялося дарабіць яшчэ адну справу і перайначыць графік.
Да Воршы ўжо ездзіў, таму збіраўся праехацца туды цягніком, а да самога Віцебска ўжо як мае быць. Там перавярнуцца, як мае быць да Воршы, а адтуль на 4.49 (ох, гэтыя 4.49) прачухаць да Магілёва і на працу. Увогуле рабочага дня не прапушчу!
Не атрымалася. Што ж. Фіг вам. Паедзем сваім ходам да Воршы, а там за грошы.
Выбраўся літаральна пад цягнік. І ніколі б не паспеў, каб вецер не спрыяў.

Граматна размеркаваны тэмп дазволіў мець нават рэзервовы час, калі недзе ў дваццатцы ад горада пайшоў дождж і я чакаў пакуль скончыцца, падсохне, а сам віншаваў знаёмых настаўнікаў з самым прыемным днём, ды назіраў за дзевачкай на маім прыпынку ва ўсім зялёным. Ад спартовага касцюма з красоўкамі да пазногцяў. Мусіць і тэлефон быў такога колеру. Але не ўпэўнены.

Як троху падсохла, вырашыў рухацца. Цягнік чакаць не будзе, а колькі дакладна да вакзала, я не ведаў і прынцыпова не глядзеў.
Прыехаў за 10 хвілін да адпраўлення. Нават нецікава.
У вагоне акалеў так харашо. Мокры ж. Але задавальненню ад таго, што ён быў практычна пусты нічога не магло перашкодзіць. Хіба толькі дождж, каторы чакаў мяне ў Віцебску на вакзале. Гэта нада было туды прыехаць, каб пад яго патрапіць. Мацюкаючыся і калоцячыся ад холада пачаў шукаць патрэбную Гагарына. Лужыны старанна аб'язджаў. Чым выклікаў незадавальненне яшчэ раней аршанскіх аўтааматараў...

Урэшце дабраўся. Ля пад'езда сустрэлі (ня могуць жа на Гагарына ў Віцебску працаваць дамафоны, тым больш "яна такая даўгая"), завялі ў хату, дазволілі скарыстацца вадой для цела, для вопраткі, пакармілі, паказалі прыстойную і нечалавечую на знешні выгляд кампутаровую тэхніку, разаслалі спальнік на падлозе й пажадалі спакойнай ночы.


Са словаў прымаючага боку потым аказалася, што спакойнай ноч была тока ў мяне, бо я неяк храпеў. Ну нічога.
Карацей, падняліся, туды-сюды і выправіліся ў дарогу. Адзін - вучыцца, другі - глянуць выбітныя помнікі віцебскага дойлідзтва і зваліць да Воршы. Дождж спыніўся, выходзіла сонейка, і ад прадчування прыемнай новай дарогі ў гісторыі маіх лісапетаў настрой уздымаўся сам па сабе.
Атрымаўшы апошнія настаўленні, што нада абавязкова сфоткаць, дзе знаходзіцца ўнівер і выезд з горада, я рушыў па той жа Гагарына на нейкі там кірмаш, пакруціўшыся па якім скіраваўся фотаць Альгерда. Ну і паглядзець на яго.
З павагі да новага горада і дзённага святла, рухаўся па тратуары. Спяшацца не было куды, а вот ПЧ пераходзіць дзе-нідзе даводзілася. Рабіў я гэта, як заўсёды. Сам на лісапеце, адной ножкай па асфальце. Ну як усе папярэднія 50 з гакам тысячаў кіламетрыкаў.
І хто б мяне папярэдзіў пра віцебскі менталітэт! Перасякаючы вуліцу Леніна разам з кабетай сярэдняга веку побач з філармоніяй і помнікам правадыру пралетарыята ужо праз паўтары метры пачуў злева віск тармазоў, перад вачыма ў левым шэрагу праехала таксоўка і спынілася за пераходам. Кіроўца выйшаў, пачаў махаць рукамі і лаяцца, што я мушу весці ровар ручкамі. Пакуль вадзіцель ровара лыпаў вачыма, кабета, што пераходзіла разам дарогу пачала таксама падвышаць голас з той нагоды, што маўляў, адкуль ты сам узяўся, ледзь не пераехаў нас на пераходзе.
Калі гарачы хлопец сеў за стырно, да мяне дайшло, што варта б і мне ўставіць у перапалку свае тры грошыкі. Інакш, чым падняўшы ўслед аўтамабілю сярэдні палец правай рукі, зрабіць я не мог.
Кіроўца выйшаў назад. Хрась! Кераміка маіх акуляраў пасыпалася, юшка пабегла, кіроўца хуценька ўсеўся назад і паехаў.
2ТАХ1850, 2ТАХ1850... паўтараў я пра сябе, пакуль пераходзіў вуліцу імя Леніна.
H2O2 з ватай меў пры сабе. Троху абмыўся і набраў 102. Пакуль нумар не забыўся.
Мент, катораму мяне перадалі, меў маскальскую нацыянальнасць, сам са Смаленску і аказаўся знаўцам гісторыі Віцебску і Буйніч. Таму ў працэсе абшчэнія увесь час раіў, што варта паглядзець у паўночнай сталіцы шчэ. А я думаў, сціснуўшы зубы: "Ага! Шчаззз. Дайце мне Альгерда і выезд з горада хутчэй".

Карацей, усё занатавалі. Узбудзілі і паставілі перада мной пытанне, ці пайду ў медычную экспертызу. Ціпа ў маіх інтарэсах.
Ну, пайду.
Але перад гэтым нада са следчым камітэтам на месца здарэння зцягацца. Дзела крымінальнае ж узбуджаецца. А потым ужо спыняецца. Калі нічога не паламана, напрыклад. Ну ладна. Нафоткалі кроў на тратуары, мяне з рукой, тыцкаючай на месца здарэння. Працэс даўгі, а часу і сонейка ой як шкада.

Экспертыза таксама на Гагарына.
- А вы ўпэўненыя, што ў вас з носам ўсё ў парадку?
Бляць! Ну пераносіца разбіта акулярамі троху. Пра нос та і не падумаў.
У траўмапункт. Па тратуары. Хопіць жа свяціцца ўжо мне сённі тут. Натыкаюся на рамонт тратуара. Нада аб'язджаць/абыходзіць па ПЧ. Ну аб'язджаю разам з пешыкамі. Побач машына ДАІ. Гарлапаніць, што нельга. Пляць.
Затое па дарозе патрэбныя аб'екты фотапалявання.


З траўмапункта ў шпіталь. Дзякуй Богу, фізічна гэта амаль адно цэлае. Са шпіталя ў іншы шпіталь, альбо "скажіте любой вітебскій адрес места жітельства".
Нарэшце, дохтар з вынікамі рэнтгена.
- Ну ці будзем раўняць?
Бляць! Ну не ў 40 жа год упершыню нос ламаць.

Параўнялі, запіхнулі пару метраў марлі ў нос, прымусілі напісаць адмову ад прывіўкі і памахалі ручкай.


Выдатна. Паламаны нос у праграму не ўваходзіў. Каб сабрацца з думкамі, што рабіць далей - паехаў зноў на Гагарына. Балазе, хлопчык адвучыўся.
На месцы было прынятае адзіна правільнае рашэнне чухаць цягнічком да самога Магілёва. Правільнае рашэнне было мегабалючым. Бо адной з мэтай паездкі, крамя запальнічкі, было праехацца новай дарогай, як ужо казаў, ад Віцебску да Воршы шчэ ня ездзіў. Да таго ж я баюся, як глядзяць на ровар пасажыры (яшчэ яны могуць да яго дакрануцца выпадкова), а яшчэ справа ў тым, што ўжо меў адзін негатыўны досвед ровара ў цягніку Віцебск - Магілёў... Але рабіць няма чаго. З носа цякло. У галаве цемнавата.
Бліжэй да адпраўлення дызеля быў выгнаны з кватэры на Гагарына і рушыў на вакзал. Пераехаў Дзвіну... І ТАК МНЕ СТАЛА ХАРАШО!
Плюнуў на ўсё і рушыў шукаць выезд з Віцебска. Пляваць было, калі і куды я прыеду, колькі і як з роварам чакаць 4.49 да першага цягніка.

На трасе стала зусім харашо. Тым больш, дожджык, што пачаўся яшчэ ў горадзе, скончыўся.
Ехалася прыстойна. У тэлефон не глядзеў, музыку не слухаў, давяраўся дарожным знакам. Круціў галавой - ці заспее дождж. Справа ў тым, што з сабой меў мінімум вопраткі. Яшчэ адну цішотку, штаны і вятроўку. І ў выпадку дажджу ня меўшы сухога не было шанцаў спыніцца больш, чым на гадзіну.


Праехаўшы недзе палову, спыніўся адпачыць у маляўнічым месцы. Прыпынак. Лаўка з двух вузкіх дошак і надзейны жалезны дах ад дажджу.
Пакуль адпачываў - пайшоў дождж. Часу было 21.00. А сустрэча з кіроўцам а 8-й.
Разумеючы, што пад дажджом ехаць - ну на фіг, апрануў на сябе, усё, што было і вырашыў чакаць. Пасля ўсіх здарэнняў, што са мной адбыліся, я б з задавальннем і пераночыў там на тых двух дошках.
Нават быў і прылёг. Але недзе праз паўгадзіны забыцця ледзь ня скінуўся. Калатун. Дождж.
Карацей, недзе праз пару гадзінак дождж перастаў. Сядзець на адным месцы не выпадала. Змерзнеш. Таму зняў назад сухую вопратку (бррр. Гераічны ўчынак), запакаваўся і рушыў далей.
Знакамітая Е95.

Але дабітая. Прынамсі там, дзе мне можна было ехаць мне.
Як я даехаў да той Воршы - ня ведаю. Памятаю тока, што аўчарка, памерам з мой ровар, каторая ахоўвала яўна нейкі звышсакрэтны аб'ект, на ўездзе хацела мяне з'есці. Але там была горка і я з лёгкай душой паказаў ёй сярэдні палец правай рукі.
Паказалася запраўка. Працуе. Столік на вуліцы. Крэслы. Вольна. 3.30 ночы недзе. Прыпыняюся, заходжу.
- Добрай ночы. У мяне два пытанні - ці ёсць у вас гарбата і дзе вакзал?
Сядзеў за сталом, піў гарбату і ўзгадваў, што 40 км таму думаў ужо не ўставаць з тых двух дошак.

На вакзал сказалі - проста, а каля Леніна направа.
Прыехаў за 40 хвілін да цягніка. Адначасова са мной на вакзал прыйшоў дождж. І ні кроплі ўсю дарогу ад двух дошак. Схаваўся пад дахам, набыў квіткі, дачакаўся цягніка, у ім абрубаўся, нацягнуўшы ўсю вопратку. Па прыездзе неверагоднымі высілкамі дакруціў ад мугулёўскага вакзала да хаты. І я дабраўся да яе толькі таму, што вельмі хацеў легчы ў цёплым месцы і накрыцца.
Праз нос дыхаць ужо было немагчыма. А ў роце слізістая сухая-сухая. Яшчэ адзін доказ таго, што дыхаць нада праз нос. Каб лёгкія не адваліліся.
Нешта перакусіць, паляжаць і ў паліклініку.


P.S. Трошку падвышаная тэмпература была адзін дзень. Два метры марлі з носа выцягнуў сам, хаця дохтар сказаў пачакаць панядзелка. Кроў доўга не ішла. Лоб практычна загаіўся. Поўны парадак. Заўтра, то бок сёння, мыю ровар і наперад далей. Тока не ведаю, ці паеду я яшчэ калі ў Віцебск. Хаця ў нейкі страшэнна спякотны летні дзень я б хацеў прылегчы на тыя дзве дошкі на прыпынку.
Monday, June 1st, 2015
12:26 am
23008
Прыўкрасны дзень.
Пачаўся з таго, што абазвалі пі-ам з нейкага чорнага аўто. Эмацыйны пасажыр ледзь у вакно ня выкінуўся. Махаў на тратуар пры гэтым. І вот чаму ён патрапіў на паўзу музычную ў мяне ў тэлефоне? Сапсаваў настрой.
Далей на М4 да Бялыніч. Супраць ветра і не дужа прыемна. Але даехаў неяк. Там папіў малака ад свойскай кароўкі і рушыў назад. Тут ужо ўсё нашмат больш аптымістычна. Без прыпынкаў 50 км меней, чым за дзве гадзіны.
На Першамайскай зноў незвычайны кіроўца. Я еду наперад - той ляціць на мяне задам. Гулякаецца моладзь. Дзякуй. Хлопчык перада мной спыніўся. Таму я патрапіў дадому.
Значыцца, за 23 перакрочылі і упершыню за месяц праехаў больш за 1000. Праўда, планава. Адмыслова выехаў сёння на адлегласць, каторай не хапала.
Wednesday, May 27th, 2015
12:56 am
22825
Толькі хацеў узрушана адзначыць, што пройдзена 2000 км у сезоне, як да мяне дайшло... Вот горачка якое. А старасць - не радасць. Дзібіл ты, Андрэй Іванваіч, дзібіл.
Кола ты памяняў. Пакрышку ты новую паставіў. А памерыць даўжыню ты не падумаў? П-ц. І вот ніхто ж не папярэдзіў. А ў мяне эйфарыя. Як я хутка паехаў з новым колам. Добра, што праз 1930 дайшло. А не перад смерцю.
Карацей, яшчэ трэба ўсё перамерыць, а то сёння пасля забароны запаўняць па-беларуску ўнутраную дакументацыю беларускай фірмы з-за таго, што яна на Россійскую аўдыторыю працуе і 50-ці кіламетраў упершыню за сезон па спёцы, ў галаве маю кашу. Але хочаш - не хочаш, ад усіх маіх вынікаў трэба адняць недзе 3,5%. Халера ясна.
Monday, May 25th, 2015
2:44 am
22716
Другі раз у жыцці злавіў такі туман. Першы быў пад Браславам. У незнаёмых мясцінах. Але ехаў не адзін. Таму ў тым малацэ рухаліся марудна, аўто было вельмі мала, а выглядала ўсё больш таямніча.

Сёняшні туман, хіба быў большым, і нават знаёмая дарога не дапамагала трымаць патрэбную сярэднюю хуткасць. Ды што хуткасць. Тут паўстала пытанне ўвогуле. Даезда. У любым разе, столькі стадый змянення фармату паездкі я раней не праходзіў.

Спачатку пачаў мяняць рэжым фары. 99% цёмнага часу сутак звычайна карыстаю мінімальны. Тут паступова дайшло да максімума. Але не сказаць, каб дапамагло. З павялічэннем колькасці святла малако наперадзе толькі пачынала зіхацець больш яскрава і ўшыркі. А сустрэчныя аўтамабілі маглі не пераключаць дальняе святло. Яно ўсё адно не дабівала да вачэй.

Потым нечакана пачынала расці хуткасць. Гэта ўвогуле неапісальнае пачуццё. Канешне, я падазраваў, што еду па спуску. Але вочы бачылі толькі кавалак у 30 метраў дарогі. Таму аніякага спуску. А хуткасць расце. Нібы гэты туман засмоктвае цябе ў невядомую бездань чорнай дзіры сусвету)

Урэшце, калі акуляры спрэс пакрыліся дробненькімі кропелькамі і стала не бачна нічога, згодна ПДР (гы) з'ехаў на ўзбочыну і спыніўся. Давялося выключаць музыку і арыентавацца на слых. А гарнітуру схаваць у заплечнік, бо выглядала яна, нібы толькі дасталі з вады.

Выправіўся навобмацак далей, разважаючы, а ці бачаць маю маленькую чырвоную пімпачку ззаду швэндаючыя раз-пораз фуры. І ў думках даючы сабе абяцанне, што ўжо заўтра ў стоп пастаўлю новыя батарэйкі.

Ну і апошнім новаўвядзеннем гэтага падарожжа стаўся з'езд на ўзбочыну і прыпынак, калі адначасова ўспыхвала святло спераду і ззаду. Ну ці мала - не раз'едуцца не пакрыўдзіўшы хрусціка.

Даехаў з сярэдняй 25.89. Для 50 км у такіх умовах даравальна. Напэўна.
Friday, May 15th, 2015
4:44 am
DAI i rovar
Трошку стасункау з ДАI i iнфармацыi па тэме.
Мой зварот:
https://www.dropbox.com/s/nryv24lfustv55d/list%20u%20dai%20pa%20zmienach%20u%20pdr.docx?dl=0
Адказ:
Унясенне змяненняў у пункце 148 ПДР для дазволу руху ровараў па праезжай частцы дарогi немагчыма таму што ўзрастае верагоднасць павышанага траўматызму ўсiх удзельнiкаў руху.

Глянуу па-хуткаму статыстыку:
Кiеу 2014 год 139 ДТЗ з удзелам раварыстау.
Масква 2012 год 271.
Мiнск 2013 год 24.
Адказ абгрунтаваны, нiбы.

Ну i паралельна:
Камсамолка заклапоцiлася адначасова са мной.
"В абсолютных числах происшествий с велосипедистами у нас меньше, чем в европейских странах, - рассказал «Комсомолке» председатель Белорусской ассоциации экспертов и сюрвейеров на транспорте Юрий Важник. - Но это из-за того, что у нас и велосипедистов меньше. Зато в относительных показателях - намного выше. Например, мы недавно проводили сравнение со Швецией: количество происшествий на километр пути у нас выше в 12 раз."

ДАI абмяркоувалi праблему.
"Андрей Зырянов рассказал, что в ГАИ рассматривался вопрос о предоставлении велосипедистам права движения в первой полосе, однако от этого решили отказаться, по крайней мере на данный момент."

А вот яшчэ якi дакумент ёсць.
"В целях улучшения организации подготовки и проведения занятий физической культурой и спортом, в частности обеспечения безопасности и профилактики травматизма при занятии физической культурой и спортом, Генеральной прокуратурой Министру спорта и туризма Республики Беларусь внесено представление, в котором предложено рассмотреть вопрос о разработке программы развития велосипедного спорта в республике, предусмотрев строительство и реконструкцию спортивных сооружений и трасс для любительского и профессионального велоспорта, создание сети велосипедных дорожек, маршрутов и трасс, используя при этом в том числе опыт европейских государств."

Карацей, як адрэагавалi на форуме onliner "продолжаем нарушать".

А праезд даражэць.
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com