сезон - 2018

Не думаў, што будзе, шчыра кажучы. Але пачаўся.
4964 у 2015-м, 1151 у 2016-м, 345 у 2017-м і вот праз 10 месяцаў 11,33 у 2018-м.

IMG_0958.JPG
З'ездзіў дапамог папрашайкам з "Имена", а тады на новае месца працы ў Тэхнапарк. Каб ён здаровы быў. Ні ехаць. ні ісці.
Зрабіў ключ ад кабінета. У пераходзе - аддаў рэшту галасістай спявачцы-маладзіцы.

Сфоткаў брудны ўваход на СПАРТАК перад Гомелем. Ну і час пачатку сустрэчы)
IMG_0958.JPG
Кажуць, што на ровары немагчыма развучыцца ездзіць. Як і ўрокі весці. Пацвярджаю. Перапынак ніяк не паўплываў на здольнасці руху сярод аўто па Першамайскай. Вярнуўся забыты адрэналін. Думаю, што і мацюкі кіроўцаў таксама. Бо апошнім часам прастору ж зачысілі амаль да бляску, так разумею. Па ПЧ ні-ні. Бляць. Ну пажывем-пабачым.
Перад вяртаннем у гараж наведаў Дняпро, натуральна. Атрымалася прыгожа.
IMG_0958.JPG
Да 60 - 2353.

P.S. Забыўся зусім. Тэлефонік жа з навушнікамі пракаціліся ўпершыню. Ахвігелі, відаць, гаротныя.

Music

Не памятаю ўжо, ці ліў я слёзкі, як на SENNHEISER IE8i упала калонка. Але гукаводы накрыліся. Рэанімацыйныя мерапрыемствы скончыліся нічым. Хаця цягнуліся пару тыдняў. Урэшце адзін дынамік увогуле перастаў працаваць.
Што рабіць? Ну праверыць, ці не выпусціла любая фірма за 4 гады, што прайшло ад набыцця гэтых, нешта падобнае. Не выпусціла.
Прыслухаўшыся да парадаў паглядзець у іншы бок - паглядзеў. Нават на арматуру. Але па сукупнасці фактараў лепшага, чым IE8i не знайшоў. Ды і няма.
Што рабіць? Набываць такія ж. Ага. Не так лёгка. Amazon (гэтыя там былі набытыя), Ebay... Нешта ўсё там на тоненькага. Ну харашо. Паспрабуем эксперымент. Чаму б не паспрабаваць набыць ў сталіцы. Дамовіўся нават, што калі не падыйдуць пасля праслухоўвання - аддам назад кур'еру. Халера. Нібыта падыйшлі. Нават маскалі з афіцыйнага прадстаўніцтва пацвердзілі серыйны нумар. Але радаваўся роўна да таго моманту, пакуль не паслухаў на кампе. ГЭТА НЕ ТОЙ ГУК.

Пачалося доўгае псаванне нерваў маіх, менэджэра крамы, маскальскіх афіцыйных прадстаўнікоў, туташніх іхных кампаньёнаў. Крама сказала праводзіць экспертызу. Бо па паперках, маўляў, у іх поўны парадак.
Што рабіць? Патурбаваў цэнтр абароны спажыўцоў. Сказалі рабіць экспертызу. Альбо ў краму назад аддаць, каб яны. Альбо самому.
Харашо. У краму аддаваць не хацеў. Некалькі разоў напісаў немцам. Без адказу.
Што рабіць? А набуду на Ebay для праверкі. Калі што - вернуць грошы. Альбо тыя, альбо тыя.
Прадавец з-за рэчкі запэўніў, што навушнікі самыя арыгінальныя з усіх арыгінальных. Але серыйны нумар не даслаў "у мэтах бяспекі". Харашо.
Прыйшлі праз Калінінград. На знешняй скрынцы серыйнага нумару няма. Ужо можна не адкрываць. Унутраны пакунак з самой гарнітурай разваліўся, не паспеў я іх адтуль выцягнуць. На двухбаковы скотч злеплены. Можна не слухаць. Але паслухаў для парадку. Ура! Я ўладальнік 100% падробкі знакамітых навушнікаў!
Напісаў сваё фі. Грошы вярнулі адразу. Такім чынам стала ўжо тры экзэмпляры.

Што рабіць? Дамовіўся на адпраўку пасылкай маскалям. Далі адрас і кантактную асобу. Тут дзякуй нашым пасярэднікам.
Але што тая пасылка? Нада ж кухню паглядзець.

Карацей, паехаў сам. У абед дамовіўся з экспертам, а ўжо 21.30 маршрутка. Як з хаты 8.10 пайшоў - так да 20.10 працаваў. Не сабраны ні халеры, натуральна. А тут яшчэ пазванілі і сказалі, што маршрутка 21.00. Карацей, зборы нагадалі ваяжы ў Варшаву. Да абеда на працы. Адтуль у паліклініку за лістком непрацаздольнасці і на аўтавакзал. Без перапынку. І так да самой Вавы. І назад. Толькі без паліклінікі і працы.

Але на маршрутку паспеў. З незараджаным тэлефонам, праўда.

- Зарядіть? Давайте!
- Эммм. А дрот нада вам?
- Зачем? Давайте телефон!
Ну даю.
- Оооо. Нееее. В Могілёве так не жівут. І вяртаюць тэлефон назад. Прыўкрасна.

Ну халера з ім. Airplane mode і глядзець кіно.
На мяжы россійская погранічная служба (так прадставіліся) праверыла ў кожнага пашпарты. Але адным вокам.
Едзем далей. Кіроўца размаўляе з дзевачкай побач. Тая хвалюецца, што без квітка пачакаць адкрыцця метро няма дзе. Кажа, можа квіток які самы танны набыць, каб на вакзал пусцілі.
5.30 - Беларускі вакзал.
Папхнуўся туды. Заплечнік прапусцілі праз рэнтген. У залі чакання ніхто слова не сказаў. Знайшоў стол з разеткамі і падаўжальнікамі.

Ну а навокал бясплатны Wi-Fi.
Падсілкаваўшы напоўніцу тэлефон, рушыў у сэрца савецкай часткі SENNHEISER. На 30-ты паверх ладнага гмаху.
На ўваходзе нада афармляць пропуск.
- Вас чакаюць?
- Так.
- Дакументы.
- Калі ласка.
- Прозвішча правільна Ковалёв?
Блін. Правільна для каго?
- Ну правільна.
- Няма ў спісах. Тэлефануйце. Вот тэлефон. (Дарэчы, Velcom з роўмінгам абламаў. Такі прыемны сюрпрыз).
Але тэлефонны апарат далі. Ніхто не падымае. Рана, хіба. Ну пайшоў гуляць і шукаць шляхі адступлення дахаты.




Спроба 2.
- Так. Вас ужо чакаюць! Вот і пропуск ужо гатовы.
Хто там мяне мог чакаць, калі я нават прозвішча ў фірме не казаў...
- Націскайце паверх вот тут - запамінайце літару і ў адпаведны ліфт хуценька.
- Чаво?
З другой спробы атрымалася.

Кантора адчыненая, але патрэбнага чалавека шчэ няма.
- Можете обождать в переговорной. Чай-кофе?
- Пачакаю. Не. Дзякуй.
Пасядзеў.

Прыбягае зноў.
- Ой, вы ведаеце - звязаліся з Сяргеем - будзе толькі яшчэ праз 20 хвілін.
- А можна я тады пагуляю пайду?

Пайшоў. Ага. Без пропуска не выпускаюць.
На 30-ты назад.
Ага. А без дакументаў не выпісваюць новы пропуск.
На 30-ты назад.

Пагуляў. Сустракаемся. Спадар Сяргей - такі дзелавіты хлопец аказаўся.
- Это вы к нам із Мінска?
- Нет!!! Але побач. З Магілёва!

Ну добра.
Дзядзька разбіраў навушнікі, пульты кіравання. Фоткаў.
Параўноўваў са сваім экзэмплярам. Які ціпа арыгінальны. Але з сапсаваным дротам.



Урэшце, праз 2 гадзіны ніякіх канструктыўных адрозненняў не знайшоў. У прынцыпе, як і чакалася. На мае заўвагі, што вот тут правады не так ідуць, адказ быў "пінцэтам не так павялі". Ну як ён мог знайсці адрозненні, калі "сам" гэтыя навушнікі ў Беларусь і паставіў.







- Харашо, кажу. Але ж гук іншы.
- Давайте слушать.
Пазначыў адны навушнікі (свае) маркерам, прамыў іх у спецыяцельным апараце, падсушыў і пачалі. Ён - сваю музыку, я - сваю. Што справядліва.
Мяняемся навушнікамі.
Калі ўставіў у вушы ягоны асобнік, хапіла 20 мілісекунд, каб пачуць, што ягоны экзэмпляр грае нармальна. Адразу дастаю з вушэй.
- Вот. Нармальна.
І думка ў галаве - а давайце мяняцца!!!!)
Яшчэ троху паслухалі. Абмеркавалі музыку. Тады пытаецца:
- Так вы счітаете, что эті звучат лучше?
- Да.
- Забірайце.
- .....?!
- Ну оні всё равно спісаны.
Такі падарунак у 319 еўра (на сайце SENNHEISER з'явіліся не так даўно. А то не было ў наяўнасці. Вытворчасць та спыненая ўжо некалькі год, хіба)
Ну неяк справіўся з эмоцыямі. А той працягвае:
- Флэшка есть? Фотографіі вам скіну.
- Дасылайце на пошту, вы што. Куды мне яшчэ флэшку! До падарункаў. Ды і дома 10 Тб тых флэшак...
Ні халеры. Выцягнуў са стала флэшку, запісаў фоткі, паклаў флэшку ў чахольчык і працягнуў мне. Як там кажуць? Даюць - бяры?

Назад маршрутка з тым жа кіроўцам. З горада, дзе не карыстаюцца прадукцыяй APPLE. Адпраўляемся з самай ускраіны сталіцы ўсіх сталіц. Дабіраўся туды, дарэчы, 3 тыдні на аленях. Так разумею, гэта асаблівая пашана да людзей трэцяга гатунку: беларусаў, украінцаў, прыбалтаў. Не памятаю, куды адтуль яшчэ рэйсы. Карацей, тыповая аўтастанцыя занядбанага раённага цэнтра.


Назад ужо слухаў музыку) Бо кіно круцілі тое ж)
Здавалася, гук палепшыў. Але рабіць высновы баяўся.

На наступны дзень пасля вяртання вырашыў паглядзець на флэшку.

Дастаў і...


Толькі дзеля ГЭТАГА варта было зганяць у Маскву! У вас такая ё?)

P.S. А сяння, каб зняць канчатковыя пытанні, правёў сляпы тэст "менскай гарнітуры" і "маскоўскай".

У 100% выпадкаў я адгадаў, дзе якая. Так што пытанне якасці усяго праз паўгады ад пачатку працэса набыцця, закрываецца. Да таго часу, пакуль збяруся з сіламі. Бо невядома, хто, колькі і як гэтую гарнітуру карыстаў. А я не набываю б/у рэчы. Да таго ж паставіў туды свой стары кабель. Так што хоцца навяк. Каб без усялякіх пытанняў. Тока дзе яго ўзяць? І ці ўсе арыгінальныя гарнітуры маюць аднолькавы гук?
IMG_3957.jpg

26 945,99

Спачатку о прекрасном.
Вот ужо з паўгады перыядычна наведваю кабінет неўролага. Доктарка нешта перыядычна прызначае, медсястра запісвае/выпісвае і перыядычна пытаецца, як зваць, колькі поўных год і дзе жыву. Праходзіла ўсё без залішніх пытанняў. Але сёння, не ведаю чаму, сястрычка не вытрымлівае: "А вы вот всегда Славы говоріте - это так Советская на белорусскій переводітся?"

А запіс вырашыў зрабіць таму, што сянні дабраўся да Рэчак урэшце. Планаваў раней - не планаваў сёння. Бо сёння нада было толькі з'ездзіць з пункта А у пункт Б, адлегласць паміж каторымі 8 км.
Дык не. Такая прахалода, заходзячае сонца... Ну такая ўжо лепата. Такім чынам абнавіліся тры рэкорды сезона.
Самы далёкі выезд - 53.52 км.
Самая высокая сярэдняя - 24.08.
Самы высокі кадэнс - 88.
Ну першае і трэцяе - драбяза. А вот сярэдняя - ужо цікава.
Параўнаў з ранейшай статыстыкай. Ну што было да гэтых колаў з 3 см шырынёй і 8-8.5 атмасферамі ўжо няма пра што і казаць. Там 22 сярэдняя была поспехам. А вот 24 сёння - гэта ўжо параўнальна з найлепшым ў жыцці мінулым сезонам. А калі ўлічыць, што цяпер я на так званым "бальнічным" - увогуле крута. Так што пераход на шашэйныя педалі з абуткам сябе апраўдвае. Старт на светлафоры дык увогуле. Першыя 50 метраў мае заўсёды.

Дарога да Рэчак - фу! Накалаціўся, дык накалаціўся.
Ужо і забыўся, што там найвыдатнейшы спуск. Ажно баяўся раскручвацца на ім. Спераду дзеткі ідуць, ззаду аўто, дарогі (стану пакрыцця) не ведаю. Але праляцеў, урэшце, харашо. Яшчэ раз пераканаўшыся, што пакутлівы выбар абадоў і спіц быў не дарма.
Яшчэ не перастаю здзіўляцца і не дужа разумею фізіялогію таго, што каб нармальна раскаціцца, трэба праехаць 30 км. Ну плюс/мінус. Але 30! Ну гэта ж не 5 і не 10 нават. І вот як толькі гэныя 30 ёсць - усё. Ты пачынаеш ціснуць на педалі. А ровар бегчы.

У Княжыцах не спыніцца не мог. Шчымліва такое бачыць, канешне.


Ну і не пажадана, каб мугулёўскія неўролагі гэта прачыталі. А то пакрыўдзіцца можа чалавек. Яна мне лісток непрацаздольнасці - а я сабе чарговы рэкорд. Але пакуль ўсё на ўколах. А неўролагі павінныя ж ў аднакласніках сядзець? Так?

P.S. Паглядзеў свайго урача. У ВК ёсць. Ну ладна.

26772

Намаляваўся вынік, за каторы не дужа сорамна.

Але і тысячы ў сезоне няма. Праўда, у траўні за 10 выездаў 315 км. Згодна з графікам, у прынцыпе.

Учора на Першамайскай ля новай дарогі. Стаіць. Пальчыкамі рукі да сябе кліча. Ужо харашо - не адным. Ну спыніўся. Смешна, што ДАІшнік абыходзіць і падыходзіць злева.
Стандартная размова. У сэнсе маналог. Бо я не знайшоў патрэбы нешта казаць. Запомнілася:
- Я понімаю, в шлеме... А вы знаете, что у нас каждый день велосіпедісты ... . (Што мы кожны дзень супрацоўнік ДАІ неяк з'еў. Цяпер пакутую ў здагадках).
- Вам не место на дороге! - паўза - пока на машіну не сядете.
Адпусціў. Эканомія 210000. Я у знак павагі нават не стаў вяртацца на ПЧ адразу. 100 метраў праехаў, палохаючы пешыкаў на прыпынку.
Праехаў да кальца. Сустрэў дастаткова тых, каму не место на дарозе. І яшчэ аднаго ДАІшніка. Нешта выгаворваў хлопчыку на тратуары. Таксама пра ягонае месца ў жыцці, напэўна.

P.S. І што там з запытам у Канстытуцыйны суд, цікава? Калі ўжо даможамся раўнапраўя? А то гэты сезон можа і апошнім стаць.

26610

За 4 дні 125 кіламетраў. І гэта лепшае дасягненне сезона. Які сорам. Усё сезону, відаць.
Толькі сёння сярэдняя ўпершыню за 22.
А! Ну і веладарожка на Казіміраўку асвятляецца. Калі едзеш, такое адчуванне, што на Марсе. Але ніяк не ў Магілёве. Цябе не толькі не спыняць, не аштрафуюць, не абкладуць мацюкамі, урэшце, не паламаюць нос. Тут ты яшчэ можаш пешыкам бібікаць і павышаць на іх голас.
Карацей, толькі Крумкачы! Толькі наперад!) 4:1 сянні Дынама прыбілі. А мы з нейкім мастом не можам разабрацца.

25936.99

Каторы раз спраўдзіўся прагноз па ападках. Як сказаў тэлефонік, што ў 19.00 снег - так той і пайшоў. З раніцы было сумніўна. Збіраўся на працу і думаў - няўжо назад пад снегам? Удзень сумневы адносна снега ўзмацніліся. Сонейка! Якія ападкі.
Але недзе 19.30 выглянуў у вакно - усё белае. Я попал...
Паехаў. Што рабіць. Гэта першы выезд у снег у такой канфігурацыі ровара. Яшчэ і 9 атмасфер з дуру напампаваў. Пераблытаў рысачкі ў помпе.
І што я вам хачу сказаць - даехаў, нават не каўзануўся нідзе. Ня ведаю, на халеры тыя шыпаваныя пакрышкі? Гэтыя мае апошнія рулят. Для асфальта, натуральна.

У пад'ездзе патыхнула настальгіяй. Недзе год 5 таму патрапіў пад снегапад і дома выкарыстаў усе газеты, каб да суседзяў не пацякло. Тут сціпла, але нагадала.


Вот. Ну і спраўдзіўшы прагноз надвор'я на бліжэйшыя два тыдні, вырашыў падбіць вынікі каляндарнай зімы. Бо выехаць нават 07.03, як у тым годзе наўрадці атрымаецца.
Такім чынам.
Снежань: 9 выездаў - 163.17.
Студзень: 2 - 28.64.
Люты: 8 - 170.89.
Разам 362.7 км.
Вынікі ашаламляльныя. Плюньце ў твар таму, хто кажа, што глабальнага пацяплення няма, а ўсё гэта "проіскі" экалагічных арганізацый.
Цяперака спакойна чакаю шашэйных прыбамбасаў і разважаю, што ж лічыць пачаткам сезона. Былі прапановы вясенняе раўнадзенства задзейнічыць, як продкі калісці. Прыгожа. Але хутчэй за ўсё, гэта будзе першы прыдатны каляндарны веснавы дзень.

25916

Ёсць стопяцідзясятачка ў лютым. Колькі надвор'е яшчэ дазволіць, цікава. Праўда, гэта не тысяча травеньская, канешне, але ўсё ж.

Па маршруце на Чалюскінцаў спраўна капаюць пераход. Усё бомбы шукаюць. Очань бальшыя спачуванні кіроўцам. Коркі ладныя такія.

А сянні ўпершыню недзе за пару тысяч ДАІ вырашыла да мяне дакулупацца. Якраз ля месца, дзе афіцыйна можна ўладу брудам паліваць. Ззаду ехалі, параўняліся і пачалі перадаваць у паветра хвалі частатой недзе пад тысячу герц. Гора-бяда. Чаму яны заўсёды ўпэўненыя, што я іх чую? Звязвацца не хацелася - махнуў рукой наперад і ўправа - маўляў на перакрыжаванні з'еду з вашай дарогі для белых.
Даехаў з эскортам. Там чырвонае. Пастаялі. Службоўцы нешта мармыталі сабе пад нос. У мой адрас, здаецца.
Святло змянілася - я ўзяў управа.
Як ні стараўся больш не пабачыць - нагнаў у корку ля маста (ну так заўсёды "бляць, я ж цябе адпусціў, а ты! ..." Спыніўся, дэманстратыўна злез і пакрочыў побач па зямельцы. Рэакцыі не было - ну і дзякуй. Колькі ў нас там зараз праезд? Яшчэ не плаціў.

Учора даведаўся падрабязнасці з новай веладарожкі, што паўз абноўленай дарогі на Казіміраўку. У лепшых традыцыях. Пачынаецца (ці сканчаецца?) з прыступак, сама ніжэй узроўня тратуара, каторы побач і закатаная ў асфальт. Тратуар з пліткі. Вадзічка праз плітку збягае, а на асфальціку збіраецца і стаіць. Але ўсё са словаў. Будзе надвор'е - начаплю камеру - пагляджу сам. Тым больш гэта апошнім часам мой пастаянны маршрут да М4.

Абутак дажывае апошнія сотні - нада тэрмінова набываць новы з педалямі і станавіцца амаль спартсменам.

25826.29

Дакруціў. Да 5000. Але смех-смехам, ды пытанне калі сканчаецца і адкрываецца сезон паўстае рубам.
Не. Канешне. Калі да "вясны" шчэ выпадзе снег - тады панятна новы сезон пачнем пасля таго, як той снег растане. А калі не выпадзе? Значыць сезон новы я пачаў, а ў тым 5000 не даехаў. Ну так атрымліваецца? Хаця мясцовыя аўтарытэты кажуць не парыцца і запісаць так, як хачу. А я дык супраць фальсіфікацый. Хапае таго, што комп не да сантыметра лічыць.

Зазірнуў у статыстыку. Ніколі раней не ездзіў напрыканцы студзеня-пачатку лютага. На сёння 4 выезда. 88 км. Дзве 30-тачкі ў актыве ё.

25336

Клапоцячыся пра апошнія цёплыя дзянькі вырашыў наведаць М4. Ды прагядаючы маршрут, пабачыў чорнае-чорнае возера. Трошку далей запланаванага, але глянем.
Наіўны чукоцкі мальчык спадзяваўся вярнуцца засветла, таму новыя акумулятары ў стоп не паставіў, а амаль разраджаную фару з сабой не браў.
Ну харашо ў той бок пракаціўся. Вецер незразумелы, праўда. Але і не ў твар, і не ў спіну.
На першым прыпынку недзе ў 5-ці кіламетрах ад мэты са мной вырашыў падсілкавацца Nepa cinerea. Да вады далекавата, дружа. Як ты тут апынуўся.

Далей чакаў трохкіламетровы ўчастак грунтоўкі. Першай у гэтым сезоне.
На шчасце, ехаць па ёй было магчыма. Пяску мінімум. Але па каменні на 24 (ці 23) мм шырыні і 8 атмасферах яшчэ тое задавальненне. Але выбар свядомы. Тым больш цікава было назіраць, як пакрышкі мяняюць колер у залежнасці ад колькасці пяска. А каменне іх ўвогуле робіць беленькімі.



Цікава, на колькі б іх хапіла ў такіх умовах. Але маіх рэурсаў яўна нашмат меней, таму яшчэ паходзяць.
Далей спробы пралезці да вады, але з роварам і абмежаваным часам гэта было не гэтым разам, скажам так. Ды яшчэ павукападобныя курвы паналяцелі. Двух прагнаў, двух дастаў з галавы ўжо падчас дарогі назад.
Таму толькі трошку каляводнай расліннасці з лісапетам і без.






Назад хутчэй.



Сонейка і неверагодна прыгожая траса скончыліся цягам гадзінкі нейкай (спадзяюся, BelToll не рэагуе на фатаграфаванне) і на ўездзе ў горад (многамашынным у вечаровую нядзелю) я быў фантомам-нянавісцю кіроўцаў. Напэўна. Прабачце, болей не буду.
Але даехаў. Праўда, абачліва прапускаў усіх з усіх другасных дарог і сцежак.
Абыйшлося без рэкордаў. Ды і куды ў цемры. Але сярэдняя за 27 на недзе 70 км трасы.

25161

Пракаціўся пяцідзясятачку. Халера ясна. Не ўначы ўжо не памятаю, калі па гораду ездзіў. Дык нацярпеўся. Ну да бацькоў па трасе. Хаця да яе таксама трэба было даехаць. На Менскай шашы (ці як тая дарога называецца) работы кіпяць. Ужо забыўся, колькі там новага асфальта (2-3-4? мерыў жа). Цяпер ходнікі робяць. Ну выглядае прыстойна. Тока разметка на ПЧ... Нейкая дужа нецвярозая прыспасоба яе рабіла.

Заехаў, нарэшце, ў школку былую. Пабачыў сакратарку. Тая запэўніла, што стала яшчэ горш. Супакоіла.
А мэтай заезду было праверыць наладкі кампа. А то прасіўся на СПАРТАК яшчэ ўвесну. Дык там стока ліній, што мне, як чалавеку далёкаму ад спорта высокіх дасягненняў знайсці стометроўку не выпадала. А вот у школе фізрукам (прабачце, настаўнікам фізкультуры) я давяраю. Яны там ледзь не рулеткай. Ну дык супала з дакладнасцю некалькі сантыметраў. Сябе хваліць, ці фізрукоў.

Ад бацькоў спрытненька дахаты. І харашо ж, што з Мянжынкі ехаў тока 58, а не 67. Паласа та перакрытая. І аніводнага агеньчыка. Ледзь не памерыліся вагой з тумбамі. І там унізе зноў сустрэліся са смярдзючым ПАЗікам. Каторы атруціў мяне за папярэднія 8 км на ўсё жыццё, напэўна.

Далей да пераезда - нейкі жах. Аўтамабіляў жэ ж! І кожнаму хоцца мяне пераехаць, як выязджае на галоўную. Страшней было тока ў Віцебску. Калі паламаны нос і незнаёмы горад прымусілі па ходніках ездзіць. Тады ўвогуле быў кашмар. Як мяне не пераехалі аўтосы, што са двароў выязджаюць - не ведаю. Хаця ведаю. Каб не глядзеў ва ўсе вочы і не ехаў 15 км/г - паламаныя былі б не толькі часткі цела, але і часткі ровара.

І яшчэ нада дадаць назіранні пешыка. Ля Чырвонай Зоркі паркавацца нармальна аўтамабілям на тратуары, каб мне праз іх прасочвацца даводзілася? Можа чапляць выпадкова іхныя люстэркі? Кажуць ці не палову аўто каштуюць.
Дык хацеў у ДАІшніка спытаць. Пра паркоўку. Ды ладна, думаю. Параюся з грамадой спачатку.

Ну і ўсё. Меней за 700 да 5000.